Больш як 70 новых рэгіянальных пагадненняў ужо падпісана на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

12 октября 2018

Сёння - галоўны дзень працы маштабнай пляцоўкі палітычнага і эканамічнага дыялогу. Яна сабрала каля трох дзясяткаў кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў, узровень кантакту з якімі пацвярджаюць канкрэтныя факты. Паміж нашай краінай і ключавымі суб'ектамі федэрацыі падпісана каля 80 пагадненняў аб супрацоўніцтве, а аб'ём гандлю з гэтымі ключавымі партнёрамі складае больш як 70% ад тавараабароту паміж краінамі. І сёння адна з галоўных задач - азначыць асноўныя і прарыўныя кірункі далейшага супрацоўніцтва.

Дыялог рэгіёнаў працягвае даказваць сваю эфектыўнасць. Чакаецца, што агульная сума беларуска-расійскіх кантрактаў па выніках усіх дзён форуму перавысіць паўмільярда долараў. Акрамя таго, з парадку дня знялі і пытанне, якое так доўга і педантычна абмяркоўвалі аграрныя ведамствы дзвюх краін. На палях форуму Беларусь і Расія канчаткова пацвердзілі і замацавалі подпісамі гандлёвыя балансы на наступны год.