Больш як 70% індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі лёпрама, не ўхіляюць выяўленыя парушэнні

5 февраля 2016

Аб гэтым сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржстандарту. Зараз інспектары ведамства адсочваюць дынаміку змены сітуацыі ў асяроддзі ІП на прадмет рэалізацыі бяспечнай прадукцыі лёгкай прамысловасці.

Усе прадпрымальнікі былі папярэджаны аб неабходнасці мець сертыфікат якасці. Але некаторыя пайшлі па лёгкім шляху і не займаліся сур'ёзна той падрыхтоўкай, якую трэба было правесці, каб ацаніць прадукцыю, якой яны гандлююць. Экспертыза штодня выяўляе ў Беларусі няякасныя імпартныя тавары. Паводле звестак Мінаховы здароўя, з моманту прыняцця пастановы №666, выяўлена 97 партый прадукцыі, якая не адпавядае паказчыкам бяспекі. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для сертыфікацыі тавараў лёгпрама - працуюць 64 выпрабавальныя лабараторыі. Да таго ж сёння можна не займацца гэтай працай самастойна - проста трэба купіць тавар у легальнага аптавіка, які мае ўсе дакументы.

Ігар Гаеўскі, намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі: "Часам нас спрабуюць абвінаваціць у залішняй бар'ернасці, я гэта разумею, я гэта слухаю. Але я ў гэтай сферы 28 гадоў, чым больш жыву, тым больш пераконваюся, што гэтая сфера павінна быць. Разумны бар'ер, так гэта і называецца, які абараняе чалавека ад бязмежжа, ён павінен быць. Некаторыя лічаць, гэта грувастка, трэба правесці нейкія выпрабаванні, але калі ты бярэш такі тавар, які пры носцы, пры выкарыстанні можа прынесці табе ўрон, чаму ты не павінен даказаць таго, што гэты тавар чалавек можа насіць на працягу ўсяго тэрміну эксплуатацыі. Гэта разумнае патрабаванне любога спажыўца, любога чалавека".

У Мінэканомікі пры экспертным савеце па развіцці прадпрымальніцтва створана рабочая група па пытаннях дзейнасці ІП. Першае пасяджэнне групы адбудзецца 8 лютага і будзе прысвечана пытанням захавання патрабаванняў па сертыфікацыі прадукцыі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя