Больш за 60 прадпрыемстваў Беларусі прымаюць удзел у выставе ПрадЭкспа

13 февраля 2014

Больш за 60 прадпрыемстваў Беларусі прымаюць удзел у міжнароднай выставе ПрадЭкспа ў Маскве. Гэта аўтарытэтны і маштабны форум. У гэтым годзе ён стаў яшчэ і рэкордным па экспазіцыі. Лепшыя харчовыя тавары з усяго свету размяшчаюцца на плошчы 100 000 квадратных метраў. Беларускія вытворцы адзначаюць павышаную цікавасць да айчыннай прадукцыі.


Беларусы на выставе прадстаўленыя ва ўсіх сегментах: мясной, малочнай прадукцыі, працуюць стэнды хлебапрадуктаў, кандытарскіх вырабаў.