Больш за 50 тысяч тон мясной прадукцыі з Беларусі будзе пастаўлена Маскву ў наступным годзе

11 октября 2017

Пра гэта сёння заявіў міністр урада Масквы Сяргей Чаромін на форуме дзелавога супрацоўніцтва Мінска і Масквы. Гарады ў цеснай кааперацыі ўжо каля 6 гадоў. Пры гэтым экспарт беларускіх тавараў штогод расце. Летась ён склаў больш за 5 мільярдаў долараў. У 2018 ёсць усе магчымасці павялічыць яго яшчэ на 40.

Прадстаўнікі дзвюх сталіц таксама падзяліліся вопытам у арганізацыі інфраструктур вялікіх гарадоў. Размова ішла аб зніжэнні энергаспажывання ў жылых дамах, арганізацыі парковак, рэстаўрацыі гістарычнага цэнтра, будаўніцтве метро. Для маскоўскіх удзельнікаў форуму прайшла прэзентацыя партала анлайн-браніравання турыстычных паслуг у Беларусі - "Карта госця Мінска". Таксама ўдзельнікі абмеркавалі развіццё медыцынскага турызму.