Больш як 40 прадпрыемстваў Беларусі ўключаныя ў Еўразійскі рэестр прамысловай прадукцыі

13 апреля 2021

Больш як 40 прадпрыемстваў Беларусі сёння могуць удзельнічаць у дзяржзакупках на тэрыторыі Расіі

Яны ўключаны ў Еўразійскі рэестр прамысловай прадукцыі. Абмежаванні летась былі звязаны з новымі правіламі гульні на рынку краіны-суседкі: у муніцыпальных тэндарах маглі спаборнічаць толькі тыя прадпрыемствы, у якіх у прадукце была высокая доля менавіта расійскіх камплектуючых. Зараз ступень лакалізацыі пашыраная да пяцёркі ЕАЭС. У спісе 1800 відаў прадукцыі ад буйных беларускіх прамысловых прадпрыемстваў. Гэта МТЗ, МАЗ, "Амкадор", "Магілёўліфтмаш".  

Рэестр прамысловай прадукцыі пачалі фарміраваць са жніўня мінулага года. Спіс гэты адкрыты, і прадпрыемствы могуць падаваць дакументы ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату на ўключэнне.