Новыя экспартныя магчымасці па лініі Беларусь - Расія. Нашы прадпрыемствы машынабудавання і лёгкай прамысловасці атрымалі поўны доступ да дзяржзакупак у суседняй краіне. Яны могуць падаваць заяўкі на аўкцыён і ў выпадку выйгрышу атрымаць вялікія заказы.
Напрыклад, абнавіць аўтобусны парк або сельгастэхніку для пэўнага рэгіёна. А гэта значыць аб'ёмы вытворчасці можна толькі нарошчваць. Тут галоўнае дасведчаная бізнес-прапанова, гарантыі і канкурэнтная цана.
Магчымасці па адкрытым тэндары вывучыла Святлана Лук'янюк (відэа).
Больш за 40 прадпрыемстваў Беларусі могуць удзельнічаць у дзяржзакупках на тэрыторыі Расіі
13 апреля 2021













