Больш за 20 вытворчасцяў плануецца запусціць сёлета па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця Беларусі

27 марта 2019

Больш за 20 вытворчасцяў плануецца запусціць сёлета па дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Беларусі. Гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін перад пасяджэннем прэзідыума Савета Міністраў. Разглядаўся ход рэалізацыі гэтай дзяржпраграмы. Сярод дасягненняў - выпуск высокатэхналагічнай прадукцыі вырас удвая, але ёсць і недахопы - не ўсе праекты рэалізаваныя своечасова.

Сёлета пачнецца распрацоўка новай дзяржпраграмы на наступную пяцігодку да 2025 года. Стаўка на робататэхніку, прыборабудаванне, бія- і нанатэхналогіі, новыя матэрыялы, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі.