Больш за 20 гадоў Белавежская пушча - надзейны партнёр Беларускай гандлёва-прамысловай палаты

30 января 2018

У Белавежскай пушчы праз два гады з'явіцца музей пад адкрытым небам. Комплекс распавядзе адразу аб некалькіх эпохах. Ужо сёлета там з'явяцца аналагі першых старажытных стаянак. Нацыянальны парк сёння - адно з самых любімых месцаў у турыстаў, у тым ліку замежных. Таму спрыяе і бязвізавы рэжым для гэтага рэгіёна тэрмінам да 10 дзён. Асабліва гэта ацанілі нашы найбліжэйшыя суседзі - Польшча і Прыбалтыка. Усяго толькі за мінулы год Белавежскую пушчу і маёнтак Дзеда Мароза наведалі амаль паўмільёна турыстаў. І ўжо больш за 20 гадоў нацыянальны парк - надзейны партнёр Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (відэа).