Больш як 10 тысяч рабочых месцаў створаць па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця

27 декабря 2015

Першапачаткова размова ішла аб 3,5 тысячах  да 2020 года. Дакумент ужо практычна гатовы. Ідзе яго абмеркаванне. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях вызначыў каля 100 праектаў, якія ўвойдуць у новую праграму на найбліжэйшую пяцігодку. У цэлым на яе праекты плануецца накіраваць каля 5 мільярдаў долараў, прыблізна па мільярдзе за год. Праграма будзе нацэленая на стварэнне вытворчасцяў, якія адпавядаюць пятаму і шостаму тэхналагічнаму ўкладу, гэта нанатэхналогіі, генная інжынерыя, космас. Акрамя таго, будзе ўзмоцненая роля малога прадпрымальніцтва і інавацыйнага бізнесу.

Акрамя стварэння новых рабочых месцаў, рэалізацыя праектаў забяспечыць аб'ём вытворчасці інавацыйнай прадукцыі - больш як 1 мільярд долараў, і аб'ём яе экспарту - амаль 900 мільёнаў долараў.