Больш за 10 мільярдаў долараў будзе інвесціравана ў асноўны капітал Беларусі ў наступным годзе

28 октября 2016

Чвэрць укладанняў пойдзе на развіццё інфраструктуры - будаўніцтва дарог, аб'ектаў сацыяльнай сферы, развіццё лагістычнага патэнцыялу краіны. Гэта сёння заявіў першы намеснік міністра эканомікі на пасяджэнні з прадстаўнікамі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. На парадку дня рэалізацыя пілотнага праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства - рэканструкцыя аўтадарогі М10 мяжа Расіі - Гомель - Кобрын. Работа ўжо ідзе. Зараз рыхтуецца тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне. Аўтадарога М10 мае міжнароднае значэнне. Яна звязвае Беларусь з Еўрасаюзам і Расіяй, Казахстанам і Кітаем.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя