У Пухавіцкім раёне пачалі працаваць першыя заводы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі

2 августа 2021

Значная частка сабранага ўраджаю паступае на перапрацоўку на камбінаты хлебапрадуктаў. Найбуйнейшыя, напрыклад, у Мінскай вобласці - у Барысаве, Слуцку, Мар'інай Горцы. 

Дарэчы, менавіта ў Пухавіцкім раёне пачалі працаваць і першыя заводы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Найноўшы комплекс прадпрыемстваў будзе вырабляць незаменныя амінакіслоты. Яны патрэбныя для павелічэння выніковасці мяса-малочнай вытворчасці. 

БНБК - унікальнае прадпрыемства ў маштабах краін СНД. Гэта сумесны праект з Кітаем, стварэнне якога некалькі гадоў таму падтрымаў кіраўнік дзяржавы. Дарэчы, прайшоў амаль год, як Аляксандр Лукашэнка наведаў карпарацыю, параўнаўшы вытворчасць з касмічнымі тэхналогіямі. 

І вось многія з заводаў ужо ў страі і загружаюцца збожжам для перапрацоўкі. Звыш паловы гатовай прадукцыі (а гэта камбікармы, прэміксы і амінакіслоты для АПК) будуць экспартаваць. Ужо ў наступным годзе ў БНБК плануюць вырабіць прадукцыі больш як на 700 мільёнаў долараў. 

Пра вялікі эфект ад маленькіх зярнятак - Аляксей Кандраценка (відэа).