Спрыяльныя ўмовы для развіцця эканомікі

2 сентября 2014

Ва ўмовах фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза бізнес і заканадаўцы Беларусі прапрацоўваюць сумесныя шляхі стварэння спрыяльных умоў для развіцця эканомікі. У будучыні краіны ЕўрАзЭС павінны прыйсці да адзінага стандарту мытнага дэкларавання. Зараз гэтыя нарматывы ў Беларусі, Расіі і Казахстане вельмі адрозніваюцца. Упаўнаважаныя эканамічныя аператары сустрэліся з прадстаўнікамі мытні, каб удасканаліць мытнае заканадаўства Беларусі. Сярод удзельнікаў семінара - прадстаўнікі буйнага бізнесу ў сферы лагістыкі, экспедытарства і грузаперавозак.


Андрэй Гайшун, старшыня Асацыяцыі мытных прадстаўнікоў Беларусі:


Перавагі работы на агульным рынку Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана, вядома, вялікія, паколькі гэта адчыненыя дзверы да вялікага спажывецкага рынку. І наша задача зараз - знайсці тыя ўмовы, прапісаць у заканадаўчую базу тыя варыянты і пасылы, якія задавальняюць беларускі бізнес.


Сёння ў Беларусі налічваецца 70 суб'ектаў гаспадарання мытных прадстаўніцтваў, якія кантралююць амаль палову ўсяго рынку экспарту і чвэрць рынку імпарту. Пасля стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза гэтая лічба можа значна змяніцца. А вось у які бок для нашай краіны - адна з ключавых тэм семінара.