Бізнесу і дзяржорганам растлумачаць нормы Дэкрэта "Аб развіцці прадпрымальніцтва"

24 ноября 2017

Ключавы дакумент па паляпшэнні бізнес-асяроддзя ў Беларусі падпісаны напярэдадні. Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні новых правілаў працы прадпрымальнікаў на практыцы падрыхтуюць у найбліжэйшы час.

Галоўная задача - забяспечыць выразнае разуменне і безумоўнае выкананне дэкрэта на месцах. Акрамя таго, да канца года па ўсёй краіне пройдуць выязныя сустрэчы з бізнес-актывам. З тым, каб прадпрымальнік атрымаў зразумелыя адказы, як адкрываць або развіваць сваю справу па спрошчаных правілах.