Бізнесу і дзяржорганам растлумачаць нормы дэкрэта "Аб развіцці прадпрымальніцтва"

24 ноября 2017

Нагадаем, ключавы дакумент па паляпшэнні бізнес-асяроддзя ў Беларусі падпісаны напярэдадні. Метадычныя рэкамендацыі па прымяненні новых правіл работы прадпрымальнікаў на практыцы падрыхтуюць у найбліжэйшы час.

Галоўная задача - забяспечыць дакладнае разуменне і безумоўнае выкананне дэкрэта на месцах. Акрамя таго, да канца года па ўсёй краіне пройдуць выязныя сустрэчы з бізнес-актывам. Каб прадпрымальнік атрымаў ясныя адказы, як адкрываць ці развіваць сваю справу па спрошчаных правілах.

У хуткім часе чакаецца падпісанне дэкрэта аб лічбавізацыі эканомікі. Зараз дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Кіраўніка дзяржавы. Як адзначыў Валерый Міцкевіч, дэкрэт у высокай ступені гатоўнасці.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя