Бізнесмены Амана зацікаўленыя ў інвеставанні беларускіх праектаў

26 августа 2015

Прадстаўнікі гандлёва-прамысловай палаты паўднёвасходняй часткі  аравійскага паўвострава   абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю.  Так, дэлегацыя вывучыць магчымасць удзелу ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку  "Вялікі камень". Пагадненне аб стварэнні дзелавога савета паміж дзвюма краінамі было падпісана яшчэ ў 2010-ым, але першае яго пасяджэнне праводзіцца  толькі зараз.

Паводле  слоў старшыні БелТПП,  для аманскай дэлегацыі арганізуюць наведванне машынабудаўнічых прадпрыемстваў, каб бок мог азнаёміцца з прадукцыяй, правесці перамовы з кіраўнікамі аб магчымых пастаўках.