Бізнес Шры-Ланкі заяўляе аб гатоўнасці інвесціраваць у беларускія праекты

26 августа 2013
Сёння ў Мінску пройдзе шэраг сустрэч у рамках афіцыйнага трохдзённага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка. Махінда Раджапаксэ прыляцеў напярэдадні разам з вялікай дэлегацыяй бізнесменаў.

Расказвае Алеся Высоцкая.

Прылёт у Беларусь лідара Шры-Ланкі - лішняе пацвярджэнне цікавасці гэтай паўднёваазіяцкай рэспублікі да Беларусі. Некалькі месяцаў таму ў Мінску працавала вялікая шры-ланкійская дэлегацыя, і ўжо тады было заяўлена аб гатоўнасці ўкладання інвестыцый у беларускія праекты.


Экспартны патэнцыял беларускіх тавараў высокі не толькі для Шры-Ланкі, але і Індыі, Пакістана, Кітая - гандлёвых партнёраў гэтай краіны. Такім чынам, Шры-Ланка для Беларусі можа стаць адным з апорных пунктаў на рынку ў рэгіёне.


Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Шры-Ланкой наладжаныя не так даўно - у 2000-м. За мінулы год тавараабарот паміж краінамі склаў каля 46 мільёнаў долараў. Мы купляем чай, а прадаём калійныя ўгнаенні, прамысловыя прыборы, трактары, аўтобусы. Зразумела, падчас візіту размова пойдзе наконт умацавання гандлёвага партнёрства. Як нам стала вядома, абмяркоўваецца і стварэнне сумесных вытворчасцяў. Сфер інтарэсаў можа быць шмат.


Шры-Ланка трымае першынство ў рэгіёне па аб'ёме ВУП на душу насельніцтва. Візітнай карткай з'яўляецца чай. Краіна займае 3 месца ў свеце па яго вытворчасці, уступаючы толькі Індыі і Кітаю. У эканоміцы таксама развітая вытворчасць натуральнага каўчуку і карыцы. Здабываюцца каштоўныя камяні. Галоўная галіна ў прамысловасці - тэкстыльная: займае больш чым 60 працэнтаў усяго экспарту краіны.


Гэты візіт у Беларусь, як чакаецца, стане каталізатарам развіцця двухбаковых адносінаў у палітыцы, эканоміцы, інвестыцыях. Прэзідэнт Шры-Ланкі прывёз з сабой вялікую дэлегацыю бізнесменаў і прадстаўнікоў дзелавых колаў сваёй краіны. Запланаваныя сустрэчы на вышэйшым узроўні, а таксама перамовы ва ўрадзе і парламенце. Канкрэтныя кантракты, магчыма, будуць падпісаныя падчас бізнес-форуму.