Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў на адкрыцці двухбаковага бізнес-форуму ў Кішынёве. Нягледзячы на няпростую сітуацыю ў рэгіёне і свеце лічбы ўзаемнага гандлю выклікаюць аптымізм. За першае паўгоддзе тавараабарот з Малдовай павялічыўся і склаў амаль 150 мільёнаў долараў. Мінск стабільна ўваходзіць у першую дзясятку партнёраў Кішынёва і штогод спажывае чвэрць малдаўскага экспарту вінаробнай і 10% садавінагароднінай прадукцыі. У сваю чаргу ў Малдове шырока прадстаўленыя беларуская машынабудаўнічая класіка, нафтахімія, лекі і прадукты харчавання.
Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Намі дасягнутыя нядрэнныя практычныя вынікі ў развіцці вытворчай кааперацыі. Да ўжо дзеючых у Малдове кааперацыйных праектаў па зборцы беларускіх тралейбусаў і садова-вінаградарскіх трактароў у 2015 годзе дадалася зборка трактароў малой і сярэдняй магутнасці ў Гагаузіі. У гэтым годзе пачалася зборка бесправадных тралейбусаў Белкамунмаш у Кішынёве і разліванне ігрыстых він "Крыкава" ў Мінску. Спадзяемся, што такая праца будзе працягнутая, тым больш што вытворчая кааперацыя падтрымліваецца ўрадамі дзвюх краін".
Сёння члены беларускай дэлегацыі ўсклалі вянок да помніка Стэфану Вялікаму. Пазней прэм'ер-міністр Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва.













