Бізнес Германіі можа адыграць вядучую ролю ў наладжванні супрацоўніцтва ЕАЭС і ЕС

1 июня 2017

У гэтым упэўнена бізнес-супольнасць дзвюх краін. У Мінску сёння адбылося пасяджэнне беларуска-германскага няўрадавага Савета дзелавога супрацоўніцтва. Наша краіна гатовая адвесці нямецкаму бізнесу асаблівую ролю ў планах па мадэрнізацыі і структурнай перабудове эканомікі. Вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння праглядваецца таксама ў сферах транспарту і лагістыкі, вытворчасці і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі.

Эксперты ўпэўнены, беларуска-германскі дзелавы савет павінен унесці важкі ўклад у прасоўванне ідэі стварэння адзінай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока.