У Грузіі праходзiць маштабны грузіна-беларускі бізнес-форум

22 марта 2018

Сёння праходзіць маштабны грузіна-беларускі бізнес-форум. Ён сабраў прадстаўнікоў сотні беларускіх кампаній і каля 200 бізнесменаў. На гэтую хвіліну вядома аб падпісанні амаль 30-ці дакументаў і дзелавых кантрактаў, у тым ліку з МТЗ.

Акрамя таго, на тэрыторыі Грузіі разглядаецца магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці беларускай малочнай і мясной прадукцыі. Акрамя спецыялізаваных магазінаў нашы тавары з'явяцца ў гіпермаркетах гэтай краіны літаральна праз два тыдні.