Бізнес-дэлегацыя Яраслаўскай вобласці з візітам у Беларусі

17 Ліпеня 2019

Рэалізацыя дамоўленасцяў, дасягнутых на Форуме рэгіёнаў,  немагчымая без пастаянных двухбаковых кантактаў. Гэтымі днямі ў Беларусі знаходзіцца дэлегацыя з Яраслаўскай вобласці. Вытворцы адзення, будаўнічых матэрыялаў і медыцынскага абсталявання  шукаюць новых партнёраў у нашай краіне  як у прыватным, так і ў дзяржаўным сектары эканомікі. Напрыклад, дзякуючы Беллёгпраму, адна з кампаній па выпуску торб гатовая пераарыентавацца на матэрыялы беларускай вытворчасці. Бізнес Яраслаўскай вобласці зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцяў на тэрыторыі нашай краіны. Гэта забяспечыць добрыя ўмовы для экспарту новай прадукцыі на еўрапейскі рынак. 

Улада Галаніна, галоўны спецыяліст цэнтра экспарту Яраслаўскай вобласці: "Нам таксама цікавы імпарт. У нас у вобласці адкрыта 45 прадпрыемстваў з беларускім капіталам. Гэта розныя сферы дзейнасці - і аўтамабілебудаванне, і гандаль, і малочная вытворчасць. Мы, несумненна, падтрымліваем кааперацыю паміж вашай краінай і Яраслаўскай вобласцю".

Аснова эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Яраслаўскай вобласці - кааперацыя ў машынабудаванні. Гэты рэгіён адзін з найбольш прамыслова развітых у Расіі.



Папулярныя

Рэкамендуемыя