З-за спякоты ў Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі. Без дажджоў і ад пякучага сонца пакутуюць пасевы. Найгоршыя справы ў цэнтральнай частцы краіны. Сітуацыя ў сельскай гаспадарцы на кантролі і ў аграрыяў, і ў Кіраўніка дзяржавы. Напярэдадні Прэзідэнт заслухаў даклады профільнага міністра і віцэ-прэм'ера. Галоўнае - забяспечыць кармамі жывёлагадоўлю. І тут аграрыі робяць стаўку на кукурузу. У цэлым сітуацыю на палях міністр сельскай гаспадаркі назваў неадназначнай.
Анатоль Хацько, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Мы прымаем усе неабходныя меры, каб забяспечыць жывёлагадоўлю і харчовую бяспеку. Абследуем пасевы збожжавых у кожнай вобласці, у кожным раёне, і калі ёсць падсыханне, убіраем іх на зялёны корм і робім перасяванне прамежкавымі культурамі. Сёлета ўжо перасеяны азімавыя культуры, якія былі ў дрэнным і нездавальняльным стане. Прыняцце аператыўных рашэнняў дазваляе нарыхтаваць дадатковыя кармы".
Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, у найбліжэйшыя дні анамальна гарачае надвор'е захаваецца. Слупок тэрмометраў паднімецца да +34, што вышэй за кліматычную норму амаль на 10 градусаў. А вось ужо на наступным тыдні месцамі абяцаюць кароткачасовыя дажджы.
Без дажджоў і ад пякучага сонца пакутуюць пасевы
13 июня 2019













