Бярозавы сок Клецкай вытворчасці паедзе ў Германію, Аўстралію і Кітай

21 марта 2017

Кансервавыя прадпрыемствы Мінскай вобласці пракладваюць новыя экспартныя шляхі па ўсім свеце. Напрыклад, сто тон бярозавага соку Клецкай вытворчасці накіруюць за мяжу. Упершыню - у Германію, Аўстралію і Кітай. Сучасная ўпакоўка дазваляе захоўваць напітак свежым некалькі месяцаў. Акрамя таго, на прадпрыемстве рыхтуюць і прадукт сезона - мікс малака і сока для дзяцей.

Развіваюць і яшчэ адзін напрамак "здаровага фастфуду" - вакуумную кансервацыю агародніны і збожжавых. Прадукты загадзя вараць на пары, каб яны захоўвалі карысныя ўласцівасці.