Белтол стане яшчэ больш зручнай для карыстальнікаў

17 июня 2015

Сістэма платных дарог - Белтол, якая ў нашай краіне існуе без малога два гады, стане яшчэ больш зручнай для карыстальнікаў. У пачатку тыдня ў сілу ўступілі змяненні ў дакумент аб парадку збірання платы за праезд. Дакумент улічыў і вопыт спецыялістаў, і заўвагі саміх карыстальнікаў. Ці варта кліентам чакаць карэнных змяненняў, высвятляла Наталля Тарасюк.

Ездзіць і плаціць за праезд па дарогах Беларусі стане яшчэ прасцей. Павысіць зручнасць сістэмы Белтол - гэта і ёсць галоўная мэта новай рэдакцыі палажэння. Над дакументам працавалі разам: і кампанія-аператар, і Мінтранс з улікам двухгадовай эксплуатацыі сістэмы і зваротаў кліентаў. У выніку дэталёва прапісаны ўсе нюансы, звязаныя з буксіроўкай.

Сяргей Буры, менеджар па маркетынгу, сувязях з грамадскасцю і карпаратыўных сувязях кампаніі-аператара сістэмы Белтол: "У выпадку поўнай або частковай пагрузкі гэта плата спаганяецца па-рознаму. Калі транспартны сродак буксіруецца метадам на мяккай або цвёрдай счэпцы, то плацяць абодва транспартныя сродкі і, адпаведна, бартавая прылада павінна быць усталявана на абодвух транспартных сродках".

Іншы варыянт - метадам частковай пагрузкі. Тады прыладу электроннай аплаты варта паставіць на аўто, што буксіруе, а колькасць восяў будзе сумай дэталяў абедзвюх машын. З гэтага часу бартавая прылада персаналізуецца для канкрэтнага транспартнага сродку і яго рэгістрацыйнага знака.

Аляксандр Сідаровіч, начальнік юрыдычнага аддзела кампаніі-аператара сістэмы Белтол: "Гэта асабліва важна для тых транспартных сродкаў, у якіх ёсць больш чым адзін камплект рэгістрацыйных знакаў, напрыклад, таксі, альбо для тых карыстальнікаў, якія змянілі рэгістрацыйны знак у сувязі са стратай, зменай уласніка альбо перарэгістрацыяй транспартнага сродку. Нагадаю, што такія карыстальнікі абавязаны да наступнага выезду на платную аўтадарогу звярнуцца ў пункт абслугоўвання і ўнесці адпаведныя змяненні ў дагавор карыстання".

А вось памылкі, дапушчаныя пры ўнясенні рэгістрацыйнага знака ў сістэму, зараз падставай для парушэння лічыцца не будуць. Але гэта змяненне не адмяняе абавязак карыстальніка праверыць звесткі ў дагаворы і ў выпадку няправільнай інфармацыі звярнуцца ў пункт абслугоўвання.

Алег Буры, начальнік аддзела па працы з пунктамі продажаў кампаніі-аператара сістэмы Белтол: "З пункта погляду працы саміх аператараў і пунктаў абслугоўвання нічога не змянілася. Яны таксама прымаюць кліентаў, таксама складаюць дагаворы, выдаюць бартавыя прылады, папаўняюць баланс. Змянілася толькі кансультацыя, якую мы даём нашым кліентам наконт атрымання бартавой прылады пры ўмове буксіроўкі транспартных сродкаў".

Калі ж кліенту спатрэбіцца кансультацыя наконт платы за праезд у павялічаным памеры, то супрацоўнікі транспартнай інспекцыі растлумачэнні змогуць даць толькі пасля аплаты парушэння. Пры гэтым у саміх спецыялістаў толькі 15 дзён для складання і адпраўкі акта парушальнікам.

Аляксандр Дашэвіч, начальнік упраўлення кантролю платных дарог транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі: "Зараз карыстальнікі платных дарог могуць у 15-дзённы тэрмін падаць прэтэнзію, што транспартны сродак, які ўчыніў парушэнне, знаходзіцца ў трэціх асоб у валоданні і карыстанні. Па гэтай інфармацыі транспартная інспекцыя будзе перанакіроўваць гэтыя акты парушэння канкрэтным карыстальнікам платнай дарогі. Калі пасля заканчэння 30-дзённага тэрміну з моманту складання акта плата не будзе ўнесена, яна будзе спагнана з першапачатковага ўласніка - арэндадаўца або лізінгадаўца".

Мабыць, самым зручным новаўвядзеннем для замежных кліентаў Белтол стане магчымасць заплаціць за парушэнне на месцы. Супрацоўнікі транспартнай інспекцыі змогуць прыняць наяўныя. Пры гэтым на квітанцыі аб аплаце будзе асаблівая адзнака. А ўсе дэталі такіх грашовых аперацый улічыць спецыяльная інструкцыя. Больш за тое, на беларускіх магістралях неўзабаве з'явяцца дадатковыя стацыянарныя пункты кантролю.

Зараз колькасць карыстальнікаў сістэмы Белтол дасягнула практычна 212 тысяч. Для зручнасці сваіх кліентаў кампанія-аператар выпусціла новую пашыраную версію карты платных дарог Беларусі. Апроч інфармацыі аб дыстрыбуцыйных, кантактных і прыгранічных пунктах, інструкцыя карыстання сістэмай і асаблівасці ўнясення платы за праезд, у тым ліку з улікам змяненняў у правілах.