Беларусы ў Бангладэш стануць збіраць МАЗы

9 июля 2013

Беларусы ў Бангладэш стануць збіраць МАЗы, перапрацоўваць малако і вырабляць дзіцячае харчаванне. Гэта толькі некалькі праектаў, дамоўленасць аб якіх дасягнута сёння ў Мінску на перамовах прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Падпісана 9 стратэгічных міжнародных дакументаў па розных кірунках эканомікі - ад фінансаў і атамнай энергетыкі да сумесных праграм у галіне адукацыі і культуры.


Бакі таксама дамовіліся аб стварэнні дарожнай карты, у якую ўвойдуць усе перспектыўныя праекты. Новыя гарызонты ў трансферы, фармацэўтычных тэхналогіях, сумеснай вытворчасці малочнай прадукцыі. Бангладэшскі бок зацікаўлены ў прыцягненні спецыялістаў з Беларусі да будаўніцтва АЭС, узвядзенне якой паводле расійскага праекта пачнецца ў наступным годзе.