Беларусы ўдзельнічаюць у міжнароднай прамысловай выставе "Метал-Экспо - 2019"

14 ноября 2019

Чорная і каляровая металургія, будіндустрыя, сучаснае абсталяванне і найноўшыя тэхналогіі. Дасягненні  металургічнай  галіны экспануюцца на міжнароднай выставе "Метал-Экспо  - 2019" у Маскве. У юбілейным, 25-м форуме бяруць удзел 570 кампаній з 34 краін свету. Гэта Расія, Беларусь, Кітай, Германія, Італія, Украіна, Аўстрыя, Францыя, ЗША, Вялікабрытанія. Сёння беларускія металаканструкцыі шырока прадстаўлены на расійскім рынку. Напрыклад, некалькі шматпавярховак міжнароднага дзелавога цэнтра "Масква-Сіці" практычна поўнасцю ўзведзены з айчыннай будаўнічай арматуры. Таксама прадукцыя беларускай металургіі шырока выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, практычна ўсе расійскія шыны складаюцца з беларускага металакорду. 

Таксама ў рамках выставы "Метал-Экспо" пройдзе насычаная дзелавая праграма. Гэта звыш 50 канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і майстар-класаў па ўсіх тэмах металургічнага бізнесу.