Беларусы сталі больш актыўна карыстацца зберажэннямі ў банках

15 января 2019

Паводле статыстыкі рэгулятара, на пачатак студзеня рублёвыя ўклады дасягнулі рэкордных лічбаў за апошнія два гады і перасягнулі адзнаку чатыры мільярды рублёў. Такую станоўчую тэндэнцыю эксперты тлумачаць высокімі працэнтамі па ўкладах на нацыянальную валюту і курсам на дэдаларызацыю эканомікі.

Валерый Палхоўскі, фінансавы аналітык: "За апошнія два гады ўзровень інфляцыі знізіўся, і за ўсю сваю суверэнную гісторыю мы зараз знаходзімся на самым нізкім узроўні інфляцыі. Таму і давер да нацыянальнай грашовай адзінкі расце, таму мы паступова бачым і рост рублёвых укладаў".

Зрэшты, раслі і валютныя дэпазіты, за мінулы месяц больш як на 11 мільёнаў долараў. Агульная сума такіх укладаў па краіне наблізілася да сямі мільярдаў. Нягледзячы на рост цікавасці да валютных укладаў, беларусы ўжо трэці год застаюцца прадаўцамі валюты. За пазначаны прамежак часу нашы грамадзяне чыстымі здалі больш за шэсць мільярдаў долараў.