Беларусы могуць прыняць удзел у будаўніцтве Курскай АЭС - 2

10 марта 2015

Такая дамоўленасць дасягнутая ў Мінску на сустрэчы афіцыйнай дэлегацыі расійскага рэгіёна з кіраўніком Міністэрства сувязі і інфарматызацыі нашай краіны. Падпісанае пагадненне прадугледжвае новыя праекты супрацоўніцтва і ў навукова-тэхнічнай сферы. Бакі разгледзелі шэраг дакументаў па ўзаемадзеянні ў сельскагаспадарчай і будаўнічай сферах. Летась тавараабарот паміж Беларуссю і Курскай вобласцю перавысіў 240 млн долараў. Адзін з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва - развіццё вытворчай кааперацыі паміж прамысловымі прадпрыемствамі.