Беларускую сельскагаспадарчую тэхніку пастаўляюць у паўсотні краін свету

19 октября 2016

І рынкі плануюць пашыраць. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізаванні сельскай гаспадаркі Сяргей Якаўчык.

Гэтымі хвілінамі ў Мінску прадаўжаецца канферэнцыя, дзе навукоўцы з дзевяці краін свету знаёмяцца з вопытам нашай краіны ў сельскагаспадарчай сферы. Першы міжнародны форум сабраў калег з Расіі, Казахстана, Манголіі, краін Прыбалтыкі, Польшчы, Украіны і Малдавіі.

Асаблівым попытам у замежных спецыялістаў карыстаецца наша тэхніка па ўборцы ўраджаю збожжа, агрэгаты апрацоўкі глеб, раздачы кормаў, а таксама біягазавы энергетычны комплекс.

Акрамя таго, тут падвялі вынікі працы новага эксперыментальнага навукова-тэхнічнага цэнтра Акадэміі навук. За 8 месяцаў адсюль экспартавана сельскагаспадарчай тэхнікі на 4 мільёны долараў.