Беларускую мяса-малочную прадукцыю дэлегацыя Астраханскай вобласці ацаніла на выдатна

29 августа 2018

Гэта сёння заявіў міністр сельскай гаспадаркі і рыбнай прамысловасці расійскага рэгіёна Аляксей Галкін. Бакі супрацоўнічаюць не першы год. Мінск гатовы распрацаваць індывідуальную рэцэптуру пажыўных сумесяў на аснове сухога малака з улікам асаблівасцяў астраханскага клімату.

Планы на развіццё супрацоўніцтва ў гэтай сферы ўнесены ў праграму сумесных дзеянняў да 2021 года.