Беларускаму аўтарынку прагназуюць рост

25 Мая 2019

Летась у нашай краіне быў зафіксаваны гістарычны максімум - было рэалізавана больш як 50 тысяч машын. Паводле статыстыкі, кожныя 2 хвіліны ў Беларусі прадаецца адзін аўтамабіль. Галоўным стымулам для рынку з'яўляецца ўвоз аўто з-за мяжы, які расце. Дадатковы імпульс дасць і новы ўказ Прэзідэнта. На думку экспертаў, дакумент пашырыць і геаграфію экспарту. Зараз у кірунку Еўропы.

Як гэта паўплывае на цэны - раскажа Яўгеній Калаўр. Яшчэ пяць гадоў таму сукупны ўвоз аўтамабіляў у Беларусь ледзь перасягнуў адзнаку 2000 адзінак. Пераважная большасць - прыгнаныя з-за мяжы аўтамабілі секанд-хенд. Сёння сітуацыя кардынальна змянілася. Эксперты адзначаюць, рост увозу аўтамабіляў у нашу краіну павялічыўся і толькі за квартал гэтага года дабавіў 1,5%. Што азначае, чаканні па годзе - прырост мінімум 10%. Яшчэ адзін прыкметны трэнд: 60% машын, што прыганяюцца, новыя. Прычым, з Усходу. Пакуль у прыярытэце ў спажыўцоў - расійскія аўтасалоны.

Ландшафт Беларускага аўтамабільнага рынку можа змяніцца за кошт еўрапейскіх машын. Указ Прэзідэнта № 120 дае права шматдзетным сем'ям і інвалідам першай, другой групы атрымліваць скідку 50% на размытнёўку любых аўто, у тым ліку і тых, што прыганяюцца з-за меж краін Мытнага саюза. Дзярждапамогай можна будзе скарыстацца раз за год. Пры афармленні машыны досыць мець пасведчанне інваліда або члена шматдзетнай сям'і.

У асяроддзі аўтаэкспертаў, указ Прэзідэнта выклікаў шырокую дыскусію. Маўляў, рэформа прывядзе да з'яўлення на рынку шэрых схем. Перакупы пойдуць у актыўны пошук пасрэднікаў, з тым, каб заручыцца даверам прадстаўніка льготных катэгорый. З іншага боку, павелічэнне колькасці аўтамабіляў амаль напэўна будзе стымуляваць рынак да паніжэння цэн. Зрэшты, эксперты ўпэўненыя - паніжэнне будзе ўмераным.

Для пацверджання афіцыйныя лічбы Белстата. У першым квартале гэтага года продажы новых аўтамабіляў выраслі больш як на 50%. Так, за студзень-сакавік рэалізавана больш як 10 тысяч свежых аўтамабіляў. У перавазе ў беларусаў - бюджэтнікі. Гэта сямейныя аўтамабілі і машыны камерцыйнага сегмента.

Адыход ад старых аўто прывядзе да абнаўлення машыннага парка. А гэта новыя стандарты ў паліве і паляпшэнне экалогіі. У цэлым жа ў Беларусі на тысячу жыхароў у сярэднім 320 машын, па гэтым паказчыку мы апярэджваем Расію і Украіну. Таму чакана, на попыт у аўтамабільнай краіне заўсёды будзе прапанова. І хай новыя папраўкі ў заканадаўства абмежаваныя льготнымі катэгорыямі, пашырэнне геаграфіі выбару надасць дадатковы імпульс усяму аўтамабільнаму рынку.