Беларускае старшынства дае новыя магчымасці для Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы

8 июня 2017

Сёння пра гэта заявіла намеснік генеральнага сакратара арганізацыі, выступаючы на канферэнцыі "Наводзячы масты паміж Еўропай і Азіяй" у прывязцы да ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях". На думку Маргот Клестыль-Лёфлер, гэта ўнікальная міжнародная платформа, якая дазваляе і Беларусі развіваць супрацоўніцтва з усімі краінамі Ініцыятывы, умацоўваць узаемадзеянне з Еўрасаюзам.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Для Беларусі, якая сёлета старшынствуе ў Ініцыятыве, мерапрыемства, якое праходзіць пад яго эгідай, дае магчымасць прадставіць інтарэсы краіны. Лічу, што патэнцыял інвестыцыйных магчымасцяў Еўрасаюза ў Беларусі пакуль што выкарыстоўваецца не ў поўнай меры".

У той жа час актыўнае палітычнае ўзаемадзеянне паміж краінамі рэгіёна ўжо трансфармуецца ў канкрэтныя праекты.

Віктар Доўгань, намеснік міністра інфраструктуры Украіны: "Вельмі важна нам працаваць, і гэта ініцыятыва вашага Прэзідэнта, падтрыманая нашым кіраўніцтвам, аднаўляць суднаплаванне па Дняпры. Гэта невялікія грошы, але перспектыва велізарная. Мы адыдзем ад дарог, ад грузавікоў, вагонаў, якіх нам не хапае. Мы сыдзем у самы экалагічны і танны від перавозкі - перавозка рачным транспартам. І гэта наша артэрыя як Дунай у Еўропе".

У пятніцу дэлегацыі краін - удзельніц Цэнтральнай-Еўрапейскай ініцыятывы прадоўжаць сустракацца на мінскіх пляцоўках. Знакавай стане прэзентацыя праекта “Адзіная эканамічная прастора ад Уладзівастока да Лісабона”.