Беларуска-польскі бізнес-форум прайшоў у Мінску

26 марта 2019
Тавараабарот Беларусі і Польшчы за мінулы год  перавысіў 2 з паловай мільярды долараў.  Гэта лепшы паказчык за 8 гадоў.  І ўпершыню ў Мінска  дадатнае сальда. Нашаму экспарту паспрыяў рост паставак прадукцыі металургіі, нафтахіміі і дрэваапрацоўкі.  Польскі бізнес  актыўна інвестуе ў эканоміку Беларусі.  Гэтаму спрыяюць камфортныя ўмовы для вядзення спраў у нашай краіне.  Паводле слоў экспертаў, зараз трэба ставіць задачу дасягнуць  3 мільярдаў долараў тавараабароту, але з захаваннем пазітыўнага сальда для Беларусі.

Уладзімір Улаховіч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Польскі эканамічны ўклад прадугледжвае вялікую колькасць прадпрыемстваў сярэдніх памераў, невялікіх прадпрыемстваў. Яны вельмі мабільныя, у тым ліку з пункта погляду паставак беларускай прадукцыі і не толькі на польскі рынак, але і на рынак Еўрапейскага саюза. І ў нашай краіне стратэгія ўрада накіравана на ўцягванне малых і сярэдніх прадпрыемстваў на экспартныя кірункі, у гэтай сувязі ў нас добры зачын".

Сёння  на беларуска-польскім бізнес-форуме ў Мінску  дзелавыя колы дзвюх краін  дамовіліся аб новых праектах і анансавалі сумесны форум "Добрасуседства".  Ён пройдзе 5 чэрвеня.  Сёлета тут з'явіцца новая секцыя, прысвечаная IT-індустрыі. Гэта ініцыятыва польскага боку.