Беларуска-нямецкія эканамічныя адносіны атрымаюць новае дыханне

31 мая 2018

У Мінску прайшло пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва. Быў падпісаны мемарандум “Адзіная эканамічная прастора ад Лісабона да Уладзівастока". Наша краіна стане эканамічным мостам паміж Еўрапейскім саюзам і ЕАЭС. Стварэнне ў Беларусі такога лагістычнага цэнтра выгаднае для ўсіх сфер эканомікі.

Уладзімір Улаховіч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Мы сумесна думалі аб сур'ёзнай будучыні, аб сур'ёзных перспектывах, аб вялікай агульнай эканамічнай прасторы без абмежаванняў, без нейкіх папярэдніх палітычных умоў, без бар'ераў, ствараючы сур'ёзную вялікую агульную будучыню".

Сёння ў Беларусі працуе 18 дзелавых саветаў з рознымі краінамі і партнёрамі. Нямецкі з'явіўся некалькі гадоў таму.