Беларуска-літоўскі эканамічны форум стартуе ў Клайпедзе

17 апреля 2013

У ім прымуць удзел больш за 300 экспертаў. У тым ліку прадстаўнікі міністэрстваў, бізнес-асацыяцый, прамысловых, транспартных і інвестыцыйных кампаній дзвюх краін. У праграме форуму  таксама выступленні кіраўнікоў урадаў Беларусі і Літвы. Правядзенне форуму ўзмоцніць эканамічную інтэграцыю паміж Беларуссю і Літвой, а таксама дазволіць ярка прадставіць экспартны патэнцыял вядучых кампаній нашай краіны.