Беларуска-кітайскія сацыяльныя праекты. У вёсцы Быкачына пабудуюць дарогу

6 мая 2017

У вёсцы Быкачына, якая знаходзіцца побач з індустрыяльным паркам "Вялікі камень" пабудуюць новую дарогу. Аб'ект невялікі - усяго паўтара кіламетра, але важны як для мясцовых жыхароў, так і кампаній парка. У перспектыве яго закальцуюць з трасай М1. Усё гэта ініцыятыва аднаго з найбуйнейшых рэзідэнтаў: дарога будуецца за сродкі дабрачыннага фонду "Чайна мерчантс груп". Як адзначылі сёння на ўрачыстай цырымоніі, у перспектыве такіх сацыяльна значных праектаў, звязаных з развіццём парка "Вялікі камень", будзе ўсё больш.

Ху Чжэн, старшыня савета дырэктараў кампаніі "Чайна мерчантс груп" (Кітай): "Аб'ядноўваючы бізнес-праекты з рэалізацыяй сацыяльных ініцыятыў, мы ўмацоўваем і сяброўства паміж нашымі народамі. Я бачу радасць мясцовых жыхароў і мяркую, што разам нам атрымаецца шмат дасягнуць".

Міхаіл Загорцаў, старшыня Смалявіцкага райвыканкама:

"Мы разумеем, што неабходна навучанне на кітайскай мове. У тым ліку і ў нашым ліцэі. Сёлета будзе будавацца сацыяльны дом, плануецца школа-сад на 740 месцаў у Смалявічах - плюс аўтобусны маршрут. Гэта значыць, перарастае ў дзелавое супрацоўніцтва, грунтуючыся на сацыяльных праектах і на сяброўстве".

А ўжо праз тыдзень у самім індустрыяльным парку "Вялікі камень" адкрыюць першы буйны аб'ект. Гэта лагістычны цэнтр, які стане магутным пунктам для грузаў з Кітая ў Еўропу і наадварот.