Беларуска-іранскі бізнес-форум пройдзе сёння ў Мінску

24 Ліпеня 2019

У мерапрыемстве прымуць удзел гандлёва-прамысловыя палаты дзвюх краін, а таксама прадстаўнікі дзелавых колаў. У рамках сустрэчы  бакі разгледзяць развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве шахт.

Не застануцца без увагі і пытанні бізнес-кааперацый, перспектыўныя праекты ў банкаўскай, медыцынскай і нафтахімічнай сферах.