Беларуска-грузінскі бізнес-форум адкрыўся сёння ў Мінску

23 марта 2016

Беларусь і Грузія могуць у некалькі разоў павялічыць узаемны тавараабарот ужо ў найбліжэйшы час, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі на адкрыцці Беларуска-грузінскага бізнес-форуму.

Андрэй Кабякоў запрасіў прадстаўнікоў грузінскіх дзелавых колаў актыўна выкарыстоўваць магчымасці Беларусі, што адкрываюцца ў святле еўразійскай інтэграцыі. У сваю чаргу, Грузія зацікаўленая ў вопыце Беларусі ў сферы IT-тэхналогій і разлічвае на падпісанне сумесных пагадненняў. Бакі дамовіліся таксама наконт стварэння сумеснага дзелавога савета. Ён стане новай пляцоўкай для бізнес-сустрэч кіраўнікоў кампаній дзвюх краін.