Беларускі турызм на найбуйнейшым кірмашы

31 января 2019

У ЗША прайшла міжнародная турыстычная выстава The New York Times Travel Show 2019. На стэндзе нашай краіны была паказаная падрабязная інфармацыя пра турыстычны патэнцыял Беларусі, гісторыка-культурную спадчыну. Суб'екты туріндустрыі распавялі пра магчымасці санаторна-курортнага лячэння ў Беларусі, развіццё дзелавога, медыцынскага, спартыўнага і іншых відаў турызму, арганізацыю індывідуальных і групавых тураў. У выставе прынялі ўдзел больш за 600 экспанентаў.