Беларускі прамыслова-інвестыцыйны форум адкрыецца ў аўторак

16 Верасня 2019

Беларускі прамысловы форум зараз і інвестыцыйны! Вялікая падзея ў абноўленым фармаце стартуе ўжо заўтра. Зараз у праграме яшчэ і двухбаковыя эканамічныя форумы. Бізнес Славакіі, Японіі і Індыі будзе шукаць новых партнёраў у нашай краіне. Дэлегацыі адразу ацэняць і беларускія навукова-тэхнічныя распрацоўкі, якія пасля будуць укаранёныя ў вытворчасць - усяго больш за 150 узораў. Інавацыі ў прамысловасці дапамогуць дасягнуць ВУП у 100 мільярдаў долараў - гэта задача на наступную пяцігодку. 

Беларускі прамыслова-інвестыцыйны форум падоўжыцца 4 дні і завершыцца ў пятніцу.