Беларускі павільён на міжнароднай выставе Expo 2020 Dubai высока ацанілі крытыкі

22 марта 2022

Беларускі павільён на выставе Expo 2020 Dubai увайшоў у топ і заняў другое месца ў намінацыі "Лепшыя элементы і дэталі" па выніках галасавання журы. Акрамя таго, наш павільён уключылі ў топ-40 з 200 лепшых выстаў паводле версіі гледачоў. Адзначым, што раней цэнтральны элемент беларускай экспазіцыі - 9-метровы каркасны габелен ручной работы "Дрэва пазнання" прызнаваўся адным з найбольш цікавых культурных экспанатаў выставы паводле версіі асноўнага медыяпартнёра CNN Arabic.