Беларускі лёгпрам прапаноўвае малому бізнесу сумесную працу на льготных умовах

28 марта 2016

Прадпрыемствам канцэрна рэкамендавана распрацаваць спецыяльныя праграмы лаяльнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў. Шматлікія фабрыкі адгукнуліся аператыўна. І прапанавалі ІП зручныя варыянты, такія як растэрміноўкі плацяжоў, закупкі дробных партый, недаступныя бізнесу раней. Такім чынам шматлікія вытворцы вырашылі прыцягнуць малы бізнес да больш актыўных продажаў беларускіх тавараў. Хто з вытворцаў знайшоў новых партнёраў, ведае Вольга Анішчанка.

Пакуль лёгпрам прэзентуе, у што апране малых і дарослых да лета, яго новыя партнёры - індывідуальныя прадпрымальнікі - дбайна ацэньваюць верагодныя поспехі продажаў новых калекцый. Тых, у каго цікавасць да беларускага лёгпрама прыкметна вырасла, у вядомай жодзінскай фабрыкі "Світанак" толькі з пачатку года стала больш амаль на траціну. Прадпрымальнікі прыходзяць па дзіцячы асартымент, актыўна заказваюць навінкі. Фірмовая сетка вытворцы, якая гадамі большала да трох дзясяткаў магазінаў, толькі за апошнія месяцы пры падтрымцы ІП павялічылася адразу на 6 новых гандлёвых пунктаў. Пад брэндам "Світанка" зараз робяць малы бізнес у Гродне, Гомелі, Магілёве, раённых цэнтрах.

Аляксандр Рубанцаў, намеснік дырэктара па эканоміцы ААТ "Свiтанак": "Мы прапаноўваем ім сістэму працы па франшызе, дапамагаем адкрываць уласныя магазіны, дапамагаем ім арганізоўваць рэкламную прадукцыю, афармляем магазін, нашы спецыялісты арганізуюць там правільную выкладку тавару".

Таксама ў топе прапаноў спецыяльна для прадпрымальнікаў - продажы дробнымі партыямі і адтэрміноўкі плацяжоў. Тайм-аўт у разліках даюць нават на 90 дзён. Тэрмін небывалы для іншых партнёраў па бізнесе.

А гэта ўжо сталічная "Элема". Фабрыка адна з першых заяўляе пра гатовасць працаваць у тандэме: шыць пад заказ прадпрымальніка, падаваць растэрміноўку пры аплаце. Тых, хто прыняў гэтыя ўмовы, тут ужо некалькі дзясяткаў.

Зрэшты, пахваліцца ажыятажным попытам з боку ІП вытворца пакуль не можа. Прызнае: канкурыраваць з фірмовым гандлем фабрыкі індывідуалам цяжка. Тым больш сталічным ва ўмовах нярэдкіх распрадажаў буйных гандлёвых цэнтраў. Яшчэ і таму ўсе новыя кантракты, падпісаныя з ІП сёлета, з рэгіянальнай прапіскай.

Анатоль Венедыктаў, намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Элема": "Прадпрымальнікі асцярожнічаюць, і таму яны для сябе выбіраюць больш бяспечны спосаб. Гэта невялікія заказы прадукцыі па дамовах пастаўкі. Г.зн. яны як бы мацаюць рынак, наколькі будзе выгадна для іх працаваць з нашай прадукцыяй".

У Беллёгпраме адзначаюць: малы бізнес сёння актыўна наладжвае кантакты з прадпрыемствамі швейна-трыкатажнай галіны. Практычна ў кожнага на сайце з'явіліся асаблівыя ўмовы для прадпрымальнікаў. З абутковымі фабрыкамі поспехі ў кааперацыі куды больш сціплыя. Святлана Кахро, начальнік упраўлення арганізацыі гандлю канцэрна "Беллёгпрам": "Пакуль - умовы перадаплаты. Па ўмовах адтэрміноўкі плацяжу гэтыя прадпрыемствы яшчэ будуць працаваць і будуць думаць. І, вядома, узнікаюць складанасці па звароце. Сёння трэба разумець, што самая балючая тэма для прадпрымальнікаў - гэта менавіта адтэрміноўка плацяжу, зварот і замена тавару".

Паміж тым на рынках і ў гандлёвых цэнтрах прыкметнае ажыўленне. Праз тры месяцы пасля ўваходжання ў сілу 222 указу, які патрабуе працаваць па дакументах, на свае рабочыя месцы вярнулася большасць гандляроў таварамі лёгпрама. Пра гэта напярэдадні гаворыць Мінэканомікі, пераканаўчыя лічбы прыводзіць і падатковае ведамства.

Дарэчы, абмяркоўваць, як прадуктыўна працаваць у тандэме, гатовая не толькі рабочая група, створаная пры Мінэканомікі. Далейшыя варыянты партнёрства бізнесу і лёгпрама - на парадку дня савета канцэрна. Чарговыя прапановы, выгадныя для ўсіх удзельнікаў рынку, тут гатовыя выслухаць ужо на гэтым тыдні.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя