4 мільёны 641 тысяча тон збожжа - столькі ўжо важыць каравай гэтага года. Убраць засталося траціну плошчаў. І ўсяго пятую частку трэба асвоіць Брэсцкай вобласці - на яе рахунку 964 тысячы тон хлеба. Пры добрым надвор'і ўжо заўтра рэгіён стане другім мільянерам уборачнай у краіне. Лідар па намалоце Мінская вобласць - тут сабрана 1 мільён 123 тысячы тон збожжавых. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскім рэгіёне - 39,3 цэнтнера з гектара.
Беларускі каравай важыць 4 млн 641 тыс. тон - лідар па намалоце Мінская вобласць
10 августа 2021













