Беларускі каравай - 2023 важыць ужо больш за паўтара мільёна тон

31 июля 2023

Больш як паўтара мільёна тон ужо важыць каравай - 2023. Аграрыі асвоілі 22 працэнты плошчаў. У масавае жніво ўключыліся ўсе вобласці.

Па тэмпах і намалоту лідзіруе Брэсцкая - на яе рахунку 480 тысяч тон зерневых. У сярэднім па краіне з гектара здымаюць 35 з паловай цэнтнераў. Самая высокая ўраджайнасць традыцыйна ў Гродзенскага рэгіёна (49 цэнтнераў з гектара). Актыўна вядуць працы Магілёўская і Віцебская вобласці. Нягледзячы на дажджы, хлебаробы імкнуцца пры найменшай магчымасці быць у полі. Жніво ідзе кругласутачна: і ў будні, і ў выхадныя.

Маніторынгу палёў з верталёта ў мінулую нядзелю прысвяціў Прэзідэнт. Мэта - кантроль за ходам уборкі ўраджаю Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Увесь тыдзень, як і абяцаў кіраўнік дзяржавы, будзе прысвечаны гэтым пытанням на захадзе Беларусі.