Сёння ў Маскве падпісана пагадненне паміж Сяргеем Румасам і старшынёй савета дырэктараў італьянскага банка Intesa. Паводле слоў Антоніа Фаліка, фінансавая сістэма Беларусі празрыстая і добра адрэгулявана. Наша краіна - надзейны партнёр Італіі, такая здзелка гаворыць пра вялікі ўзаемны давер.
Антоніа Фаліка, старшыня савета дырэктараў банка Intesa (Італія): "Беларусь - наш надзейны партнёр. Заўсёды зразумела, куды і на што выдаткоўваюцца грошы, якія накіроўваюцца ў вашу краіну. Крэдыт выдадзены на два гады. І беларускі бок будзе сам вырашаць, на што яго выдаткаваць. Як паказвае практыка, гэтыя грошы ідуць на развіццё прамысловага патэнцыялу і рэалізацыю сацыяльных праграм".
Сяргей Румас, старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь": "Банк развіцця ажыццяўляе падтрымку беларускага экспарту ў вялікіх аб'ёмах. Толькі на працягу бягучага года мы прафінансавалі больш за 250 мільёнаў долараў у эквіваленце ўсіх валют на падтрымку беларускага экспарту толькі Банкам развіцця. Таму мы разлічваем, што гэтыя валютныя сродкі будуць у першую чаргу працаваць на падтрымку нашых экспарцёраў".
Банк Intesa - даччыны банк групы Intesa Sanpaolo. Гэта адна з найбуйнейшых банкаўскіх груп у еўразоне і абсалютны лідар рынку банкаўскіх паслуг у Італіі. Банк ажыццяўляе шырокі спектр прапаноў прадпрыемствам і прыватным асобам у 25 рэгіёнах Расіі - ад Калінінграда да Уладзівастока. Асноўныя кірункі - карпаратыўнае крэдытаванне і крэдытаванне малых і сярэдніх прадпрыемстваў.













