Беларускі аўтазавод працуе над стварэннем 90-тоннага самазвала на электрычных батарэях

12 мая 2020
Бяспека і экалагічнасць для кар'ерных тэхналогій! Беларускі аўтазавод працуе над стварэннем 90-тоннага самазвала на электрычных батарэях. Праект рэалізуецца сумесна з партнёрамі холдынгу з Паўднёвай Карэі. Яшчэ адзін інавацыйны кірунак БелАЗа - гібрыд тралейбусаў і самазвалаў. Гэта так званыя дызель-тралейвозы. Іх рухавікам трэба паліва для працы, але большая частка энергіі паступае ад электрычнасці.

Пётр Пархомчык, гендырэктар ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БелАЗ-холдынг": "Мы зараз атрымалі вельмі сур'ёзны заказ з Сахаліна. Адно з прадпрыемстваў, якое займаецца здабычай вугля, заказала ў нас дызель-тралейвозы. Што такое тралейбус, усе ведаюць, прыкладна тое ж самае робіць і БелАЗ. Гэта значыць, ён будзе выкарыстоўваць дызельнае паліва на 30-40%, а астатнія 60-70 - на электрычнай энергіі".

Адзначым, прэм'ера электрасамазвала 90-тонніка БелАЗ - ужо гэтым летам. Як падлічылі спецыялісты, за 10 гадоў сваёй працы ў кар'ерах ён можа сэканоміць на паліве каля трох мільёнаў долараў. А гэта палова кошту самой машыны.