Беларускі аўтазавод працягвае экспартныя пастаўкі кар'ернай тэхнікі ў Індыю

25 февраля 2020
У краіну сланоў (а гэта новы напрамак для нашых машынабудаўнікоў) адправілася другая партыя самазвалаў на 136 тон - 8 машын. Усяго ж па антракце жодзінскія машынабудаўнікі экспартуюць на індыйскі рынак 77 такіх БелАЗаў. Яны будуць працаваць на адкрытым вугальным кар'еры - адным з самых вялікіх у Індыі. Побач з ім, згодна з праектам,  адкрыюць і сучасны сэрвісны цэнтр БелАЗ. Агульная сума кантракта - каля 200 мільёнаў долараў.