Беларускім кампаніям трэба актыўней укараняць аўтсорсінг

25 сентября 2014

Пра гэта на выязной нарадзе па эканамічнай мадэрнізацыі ў Мінскай вобласці ўчора заявіў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч. Паводле яго слоў, прадпрыемствы могуць аптымізаваць бізнес з дапамогай перадачы вызначаных функцый іншай арганізацыі. Тым больш што ў Беларусі станоўчы вопыт аўтсорсінгу ўжо ёсць.
У цэлым на мадэрнізацыю рэальнага сектара эканомікі ў Мінскай вобласці ў першым паўгоддзі было накіравана каля 4,5 трыльёна рублёў.