Беларускім хлебаробам пакараюцца ўсе новыя рубяжы

15 августа 2016

Напярэдадні была пераадолена планка ў 6 мільёнаў тон збожжа. Сёння ў краіне нараўне з Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцямі (дарэчы, паўднёвы рэгіён пабіў рэкорд мінулага года) з'явілася чацвёртая вобласць-мільянер - Гродзенская. Усяго па рэспубліцы няўбранай застаецца толькі пятая частка плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 34,4 цэнтнера з гектара.