Беларускіх вытворцаў зараз ведаюць больш чым у 100 краінах свету

14 февраля 2020
18 новых рынкаў. Аграпрамысловы комплекс Беларусі ў 2019 годзе пашырыў геаграфію экспарту. Нашых вытворцаў зараз ведаюць больш чым у 100 краінах свету. Асноўны аб'ём прадукцыі адгружаем у краіны СНД - іх удзельная вага 85%. Павялічыліся пастаўкі рапсавага алею, мяса птушкі, гародніны і садавіны, малочнай прадукцыі. 

Экспарт прадукцыі АПК плануюць павялічыць больш як на $ 200 млн

Сёлета экспарт прадукцыі АПК плануюць павялічыць больш як на 200 мільёнаў долараў. Вырасце вытворчасць ільновалакна, гэтай культуры нададуць асаблівую ўвагу. Узвядуць 45 новых малочна-таварных фермаў.