Беларускія вадзіцельскія правы павінны быць прыраўнаваны да расійскіх

14 июня 2017

Такі зварот да прэм'ер-міністра Расіі сёння аднагалосна прынялі дэпутаты Дзярждумы ў Маскве.

Нагадаем, з 1 чэрвеня ў Расіі ўступіў у сілу закон, які забараняе працаваць вадзіцелям з замежнымі пасведчаннямі. Але, згодна з дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, грамадзяне Беларусі, што знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, валодаюць асаблівым прававым статусам. Яны маюць роўныя правы на працаўладкаванне і занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы аўтамабільнага транспарту, як і грамадзяне Расіі на тэрыторыі Беларусі. Таму новы закон парушае правы беларускіх вадзіцеляў і патрабуе карэкціроўкі. Улічваючы гэтыя факты, дэпутаты Дзярждумы сёння ўпершыню прынялі зварот да свайго ўрада з патрабаваннем выконваць міжнародныя нормы.

Леанід Калашнікаў, старшыня камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі: "Мы часта прымаем звароты за мяжу, у ААН, ПАСЕ наконт парушэння правоў нашых грамадзян дзе-небудзь, а тут мы ўпершыню, дэпутаты нашага парламента звяртаюцца да прэм'ер-міністра, які да таго ж яшчэ з'яўляецца старшынёй Кабінета міністраў Саюзнай дзяржавы, што прымусьце сваіх міністраў выконваць закон і дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, па якім беларусы маюць роўныя працоўныя правы на тэрыторыі РФ. Калі міністэрства лічыць інакш, мы законапраектам увядзем закон аб тым, што для Беларусі, як члена Саюзнай дзяржавы, трэба рабіць выключныя правы. Гэта не кропка ў гэтым працэсе, на гэтым шляху ў дачыненні да нашага братэрскага народа гэта вызначаная коска".

Як адзначыў Леанід Калашнікаў, калі рашэнне не будзе прынята на ўзроўні прэм'ер-міністра Расіі, то дэпутаты Дзярждумы звернуцца ў Канстытуцыйны суд.